Тумыны, туманы...

Як хмара, туман разлівае свой тон,
Гусцее, паўзе, шызай дымкай сціскае.
Мядузай хавае пад свой парасон,
Навобмацак рухі ад краю да краю.

Туман у паветры, на сэрцах з душой...
Звівае і сее няцвёрдасць, хістанне.
Шукаем упарта куток, дзе пакой,
Бяспека ў чаканні вятроў і світання.

Спрачаемся часта, шукаем наўгад,
Сумленне не хоча ісці за туманам.
Губляем яго, бы збаўляемся страт...
Не верым, не бачым, што лёс ашуканы.

Туманы цяжэй чым стальная пліта,
Эрозія розуму, сэрцу і духу.
Разгублены крок – і вакол пустата...
Душу навучыцца як поцемкам слухаць?

З туманам няўпэўненасць, сеецца страх,
Яго праганяе і цешыць надзея,
Што сонечным променем праложыцца шлях,
Умыецца сонца слязой, правядзе нас.


Рецензии