Часцей звяртаюся...

Часцей звяртаюся да роднай мовы,
Жывая ды жытнёвая яна.
Перажыла пякельныя ўмовы,
Гучыць, нібы гітарная струна.

Здзіўляюся: перажыла нямала,
Таму і лаканічнасць набыла.
Магутнасць, непаўторнасць прывітала,
Заўсёды самастойнаю была.

На долю мовы выпалі прыгоды:
Прапрадзедамі складзены радкі.
Няспынна-плынная – з тае нагоды
Жывуць старых назоўнікаў палкі.

Пявучая, сучасная, сівая…
Высакароднасць мовы не згубіць.
Крыштальная, прыгожая, жывая…
Мне мову немагчыма не любіць.


Рецензии