Ухваленне мен Хрыста Душа бы Дзева па шая

* * *
Ухваленне Імені Хрыста
Работа з ксяндзом Арыем Малыскай стыль малітвы вершаваны гімн
Адтрансляцыя з польскай мовы.
Сонца справядлівасці,
Дыханне майго сэрца.
Аснова цярплівасці,
Дай Табой сагрэцца.
Сонца Эўхарыстыі.
Агонь навяртання.
Любові промні чыстыя.
Святло вітання.
Сонца вялікай рады.
Вястуне добрай волі.
Трыванне духоўнай праўды.
Адчуццё Крыжа і долі.
Езу найцярплівейшы.
Езу найпаслухмянейшы.
Хто скажы горшы?
Душа бы Дзева паўшая.
Агонь чысціні і святасці.
Ты даўца жыцця і веры.
Трыванне вячыстай радасці.
Духоўнае вернасць патэрны.
О, Езу, Добры Пастыр,
Святло найпраўдзівае.
Душа і малітвы майстар,
Духу жывыя крылы.
Мудрасць любві спрадвечная.
Дабрыня бязмежная.
Езу, агонь чалавечнасці –
Гэта Крыжа вежа.
Дарога і жыццё нашае,
Радасць анёлаў.
Святыня. Ты не пагашана,
Душы маёй плён Ты.
Валадар патрыярхаў.
Настаўнік Апосталаў.
Святло душаў манахаў,
Любові маёй постаць.
Вучань Евангелістаў.
Мужнасць мучанікаў.
Любоў, што стала чыстай.
Любоў,што Крыж агучыла.
Ад грэху усялякага,
Выбаў мяне, Браце.
Стань нябёсаў знакам,
Пакліч сваю Маці.
Ад гневу Твайго выбаў жа,
Ад подступаў сатаны.
Стань майго Духу стрыжнем,
Абарані ад маны.
Праз таямніцу святога ўцелаўлення,
Праз нараджэнне Тваё,
Выбаў  у моцы праменняў,
Дай мне ў Слове і Хлебе Цела Тваё.
Праз дзяцінства Тваё,
Праз жыццё і труды.
Дай нябеснага Духа жыццё,
Стань асновай святынь.
Праз крывавы пот і муку.
Праз крыж і пакінутасць.
Працягні мне сваю руку,
 Не дай упасць у адрынутасць.
Праз знясіленнасць Тваю,
Праз смерць і пахаванне
Я чуваю боль і скруху сваю,
Я прагну зразумець чаканне.
Праз уваскрасенне Тваё.
Праз унабаўшэсце
Аднавві ўва мне быццё
Праз Духа прышэсце.
Праз устанаўленне Эўхарыстыі,
Праз радасць і хвалу
Стань маёю чыстасцю.
Абарані Душу маю.
Прасіце і будзе дадзена.
Шукайце і знойдзеце.
Стань, Езу, маёю праўдаю.
Стукайце і ў Царства ўвойдзеце.
Адчуваю любоў Тваю
Усім сэрцам, усімі словамі.
Я к Табе, о Езу, малюсь
І ўчынкамі і прадмовамі.
Праслаўляю Цябе, о Пан.
Адары нас святлом імені.
Гасанна! Гасанна! Пан,
Стань майго сэрца выраем.
Не пакінь мяне ў цемры адну, -
Так душа да Цябе моліць.
У Табе я надзею знайду
Ў трываласці, любві і солі.
Амэн. Амэн. Праслаўся Хрыстос.
Амэн. Амэн. Руйную грэх свой.
Ты навекі ўва мне уваскрос.
Ты мне дай Крыжа шлях Твой.


Рецензии
Светлые мысли, совет Творца,
Жизнь не простая, я жду гонца,
Весть принесет мне голубь мой белый,
С верой, надеждой на счастие, верный.
Снова молюсь, и Его вспоминаю,
Жизнь не игра, я - Творца прославляю.

Ольга Верещагина   24.09.2025 17:26     Заявить о нарушении
Спасибо большое. Мне очень приятно.

Татьяна Томашевич   24.09.2025 20:21   Заявить о нарушении