Сябе не трэба у грудзi бiць...

***
Сябе не трэба ў грудзі біць,
Абы-каму радкі дарыць
І выдаваць сябе пры гэтым
За непаўторнага паэта.

Паэтам трэба проста быць
І за жыццё радкі дарыць
Таму, хто дорыць табе неба,
Ў каго – у шчырасці патрэба.

Не трэба кнігі выдаваць,
Каб на паліцы побач стаць
З паэтамі, што на паперы.
Калі і стукаць, дык не ў дзверы!

А вось дастукацца да сэрца
Цяжэй намнога, мне паверце.

24. 09. 2025 г.


Рецензии