Восень душы

Быццё. Восень душы.
Гэта неба і зораў бясконцасць.
Гэта свет незямной вышыні.
Быццё. Адчуванне свету.
Быццё. Згадка святла.
Прагне сэрца нябёс сусвету.
Прагне думка нябёс жытла.
Быццё. Адчуванне раю.
Быццё. Кветка гасне ў ноч.
Я стаю адна ля краю
Ты дарог, тых сцяжын, дзе Ты крочыў.
Быццё. Адам і Ева.
Быццё. Назвы дрэў і жывёл.
Хто Ты, Нябёс Каралева?
Хто Ты? Дзе душы Тваёй сцёгн.
Быццё. Яднанне веры.
Быццё. Адчуванне святла.
Вось духоўнага кшталту эра.
Ты была. Ты цвіла. Ты жыла.


Рецензии