Сям я трыванне крыжа
Сям’я – трыванне крыжа.
Салаўя ціхія гукі.
Казка, дзе квітнее згадкаю ружа.
Сям’я – боль адзіноты.
Сям’я – боль цішыні.
Галгота. Чування цнота.
Крыж жывой. Святой чысціні.
Сям’я – адчуванне неба.
Сям’я – асколкі святла.
І душа ў адчуванні Хлеба
Прагне веры, прагне цяпла.
Чалавек, і дрыгва, і галеча.
Чалавек і мана сатаны.
Я ўздымаю крыж на плечы,
Горкі водблеск бурштыну струны.
Чалавек, і сям’я , і грамадства.
Чалавек і пустэча жыцця.
Боль святла і радасць манаства.
Я Тваё, Божа, дзіця.
Свидетельство о публикации №125092402048