Адчуванне свету

Ліль. Адчуванне свету.
Ліль. Адчуванне душы.
Споведзь духоўнага рэтра.
Радасць белай згадкі Імшы.
Ліль. Трыванне сусвету.
Ліль. Прадчуванне святла.
Знікла ў попеле мройнае лета.
Ты ўва мне, адзінота, жыла.
Прагне сонца адчаю й журботы.
Прагне сонца крыжа між маны.
Асалоджана горкім потам
Мая думка туманаў вясны…
Ліль. Прагненне думак.
Ліль плач чароўных карцін.
Я трымаю Цябе за руку.
Я малюся магутны псалцір.
Плача неба. Сасмяглае ранне.
Плача сонца. Агонь у вадзе.
Гэта сонца святое світанне.
Знікла боль у дзён чарадзе.


Рецензии