Мiлая сэрцу карцiнка
Бо ружавець пачалі
Клёны, і нам падалося:
Сонца ляжыць на раллі.
Промнямі лашчыць палеткі,
Мір сагравае наўкол.
Восень амаль непрыкметна
Лісце збірае ў падол.
Ціха. Туманная дымка
Там, дзе шумела жніво.
Мілая сэрцу карцінка,
Што так знаёма даўно.
Вось і паветра, нібыта:
Тонкі празрысты крышталь,
Белымі ніткамі шыта
Восені светлая даль.
Свидетельство о публикации №125092304786