Мадэйра

бессэнсоўнасць ёсць
супраціву стыхіі.
на поўную трэба адчуць
акіян,
каханне,
ці нават падзеі ліхія.

як сысці перад тым
з галавой у невядомасць,
ваганне, удых
i рывок
і шчасце такое ізноў, што
губляеш
прытомнасць.


Рецензии