Падзякi словы

Вянок санетаў
 1
Я да жыцця не ставіўся з пагардай,
З малога ўзросту і да сівізны,
Калі сядзеў і першы раз за партай,
І калі чуў, як звоняць у званы.
Акрайчык хлеба з цукрам і вадою –
Дзяцінства тое нельга нам забыць.
Як беглі ў школу першы раз з табою,
Як апасля без кніг не мог я жыць.
Маё сяло, майго дзяцінства крокі,
Пахучы бэз, ламаны мной не раз.
К Вялікадню сандалі ды панчохі,
Пірог духмяны, яйкі пра запас.
Вучыўся жыць патрохі, пакрысе
І нёс свой крыж, як кожны з нас нясе.
2
І нёс свой крыж, як кожны з нас нясе,
Дзе па шляху, дзе бездаражжу крочыў.
Гады свае я памятаю ўсе,
Нібы каханай любыя мне вочы.
Юнацкіх дзён ніколі не забыць:
Той пах лугоў, пакосы канюшыны,
Дняпроўскіх хваляй сіні аксаміт,
Ды васількоў у жыце спеў птушыны.
Крынічны плёс ля зарасляў ракіт,
Дзе ад вады заходзіліся ногі,
Дзе млын стары яшчэ цяпер стаіць,
Як помнік дням мінулым ля дарогі.
Вось і пісаў аб тым – казалі, варта.
Наперад крочыў смела і азартна.
3
Наперад крочыў смела і азартна,
Бязглузда часам, часам быццам не
Нібы гуляў з жыццём сваім у карты.
Казала маці: "Ветры ў галаве!"
Вучыўся добра, розуму хапала,
Але рабіў і шкоды вельмі шмат.
Віхуры маці часта казытала,
А бацька з рук не выпускаў шпагат.
Любіў з матуляй і каровак пасвіць,
Збіраць грыбы, мясцінак тых знаток.
Любіў, калі на небе зоркі гаслі,
Прачнуцца рана ды пайсці ў лясок.
Зязюля там не першы год  пяе.
Прымаў усё, што мне жыццё дае.
4
Прымаў усё,  што мне жыццё дае,
Дарослым стаць хацелася й карцела.
І грэх казаць, што справа не па мне,
Пайшоў з парога бацькавага смела.
У горад, пасля школы быў маршрут,
У тэхнікум вучыцца скіраваўся.
На тры гады з паловай знік  я тут
І розуму, і ведаў набіраўся.
Як сумаваў, мне тое не забыць,
Як вошы завяліся ў галоўцы.
"Цярпі, сынок, бо трэба перажыць", –
Казала маці ў ролі суразмоўцы.
"Прымай як ёсць і справы, і падзеі"...
Прымаў як мог, бо жыў сваёй надзеяй.
5
Прымаў як мог, бо жыў сваёй надзеяй,
Бо марыў чаго-небудзь дасягнуць.
Вучыўся, нібы жыта ў полі сеяў,
Каб потым шолах каласоў пачуць.
Ішло жыццё сваёю каляёю,
Чакала маці з арміі сынка.
Сачыў і бацька, бо не знаў пакою:
Як там баец, ці цвёрдая рука?
Вось і пагоны старшыні ўручылі,
Прадставілі да ордэна якраз.
Але салдаты нешта натварылі –
За ўсіх трымае старшыня адказ…
Але ж Радзіме трэба доўг вярнуць,
Таго ўсяго, што ў думках дасягнуць.
6
Таго ўсяго, што ў думках дасягнуць.
Дамоў спяшаўся, быццам неслі крылы,
Хацеў хутчэй той доўгі шлях мінуць,
Каб у Маскву к нявесце ехаць мілай.
Але бацькі: "Куды ты зноў ад нас?
Мы па жыцці амаль цябе не бачым.
У міліцыю ідзеш — у добры час,
Вяртайся ў Гомель, тое вось прызначым".
Згадзіўся я, пярэчыць ім не стаў,
Бо хворымі былі мае старыя…
Далі мне форму, зброю атрымаў,
Патруляваў кварталы гарадскія.
Хадзіў у форме, нібы па Брадвею,
І ў спёку лета, і ў зімы завею.
7
У спёку лета і ў зімы завею,
Як часавы, заўсёды на пасту:
Наган, свісток, папруга партупеі,
Відаць такога хлопца за вярсту.
Дзяўчаты ліплі, як пчала да мёду,
Бо халасцяк і тварам прыгажун.
Казала маці: "Бацькава парода",
А бацька галавой ківаў: "Бля...н".
Быў Яраслаўль, затым дамоў вяртанне,
Ужо ўручылі зоркі на пагон.
Руціна службы, з любай развітанне
І адчуванне: сеў не ў свой вагон.
Хацеў сябе,  бацькоў не падмануць,
Ісці да мэты, з шляху не звярнуць.
8
Ісці да мэты, з шляху не звярнуць,
Але жыццё ўнесла карэктывы.
Я ў працы той не змог сябе адчуць,
Не бачыў у ёй ніякай перспектывы.
Пайду са службы, сам сабе рашыў,
Хоць працаваць далей прапанавалі,
Бо не хацеў тых дасягаць вяршынь,
Дзе нас такіх ніколі не чакалі...
Пілі гарэлку з жонкай, што й казаць.
Каціўся ўніз пакорліва і ціха.
Не дай вам долю тую паспытаць!
У маладых гадах такое ліха.
Але жыла ва мне яшчэ нагода,
Жыла натхнення ў сэрцы – асалода.
9
Жыла натхненнея ў сэрцы – асалода.
Пачаў патроху вершы рыфмаваць,
Аб тым, як падабаецца прырода,
Спяшаўся рыфму ў сшытак запісаць.
Лягчэй душы ў жыццёвы рытм вярнуцца,
Каб жыць вясной і спевам салаўя.
Піць перастаў, спяшаўся акунуцца
Я ў непаўторнасць нашага жыцця.
Развёўся з жонкай: не было намеру
Той піць кідаць, а значыць, справа швах.
Забраў дзяцей, набыўшы ў шчасце веру,
Ды распачаў у будучыню шлях.
Пачаў адлік я новага жыцця,
Дзе кожны верш – часцінка набыцця.
10
Дзе кожны верш – часцінка набыцця,
Той веры ў цуд, што дорыць нам надзея,
Якая для цябе амаль свацця,
Бо заручыцца поспехам умее.
Дом будаваў, расціў у ім дзяцей,
Свайго сынка і з падчаркаю ладзіў.
Было жыццё не горш чым у людзей,
Але й жыцця я шмат гадоў патраціў.
Ужо за сорак, – цяжка аднаму,
Бо побач не было са мной жанчыны.
Вось так і жыў, казаў сабе: таму
Лёс бабыля нялёгкі для мужчыны.
Ды не пытаўся лёс на тое згоды,
Чакалі мяне розныя прыгоды.
11
Чакалі мяне розныя прыгоды.
Глядзеў бацькоў, пакуль яны жылі,
Дапамагаў ім сеяць агароды,
Яны да ўнукаў добрыя былі.
Памерла маці ў маі, адвячоркам.
Забраў старога ў горад да сябе,
І так было на сэрцы прыкра й горка:
Яна заўсёды верыла ў мяне.
Праз два гады пайшоў за ёй і бацька.
Схаваў іх побач, там, дзе род ляжыць.
Пагаравалі мы з сястрою Надзькай,
Без мамы з татам трэба было жыць.
Пайшлі далей дарогамі жыцця,
Ды ўспаміналі родных з небыцця.
12
Ды ўспаміналі родных з небыцця.
Яны не раз прыходзілі начамі:
Бабуляй даставалася куцця,
Спявала маці ціха вечарамі.
І сярод хаты кроснаў зноў слупы,
Ды я круціў старанна матавіла,
Ці ў полі гуртам ставілі снапы.
Не, тое памяць з часам не забыла.
Мінулі дні, сустрэў дзяўчыну я,
Што маладзей мяне дый на багата.
Казаў ёй: "Не – я пара не твая".
Яна ў адказ: "Мне мужам будзь і татам".
Згадзіўся я, бо быў кахаць гатовы,
За кожны дзень казаў падзякі словы.
13
За кожны дзень казаў падзякі словы,
Табе, мой лёс, за любую маю.
За дваццаць год, дзе ў кожным ранку новым
Я аб каханні песню ёй пяю.
І за дачку, што Бог нам даў вясною,
Яму малюся. Што яшчэ казаць?
Шкадую, што не ўбачыла жывою
Сваю бабулю, не змагла абняць.
Ужо студэнтка, вучыцца як трэба,
Такая радасць бацьку па жыцці.
Я зычу ёй: хай мірным будзе неба,
Каб і далей так шчасліва расці.
Таму казаў святым  падзякі словы
За лёс, што дараваў мне шлях жыццёвы!
14
За лёс, што дараваў мне шлях жыццёвы!
За словы, што ад маці чуў не раз,
Удзячныя і вершы, і прамовы
Табе, збавіцель верны мой, Пігас.
Таго, што мы вякамі нажывалі,
Сурочыць не баюся – не адняць.
Як у няшчасці гора гаравалі,
Ніколі не патрэбна забываць.

Я не прасіў у лёсу штось багата,
Сяброў хацеў, каб побач тут жылі,
Каб не пусцелі ў вёсках нашы хаты,
І мы ўсяго хацелі і маглі.

Складаў вам вершы, бо казалі: варта.
Я да жыцця не ставіўся з пагардай.
15
Я да жыцця не ставіўся з пагардай,
І нёс свой крыж, як кожны з нас нясе,
Наперад крочыў смела і азартна,
Прымаў усё, што мне жыццё дае,
Прымаў як мог, бо жыў сваёй надзеяй,
Таго ўсяго, што ў думках дасягнуць.
У спеку лета і ў зімы завею,
Ісці да мэты, з шляху не звярнуць,
Жыла натхненнея ў сэрцы – асалода.
Дзе кожны верш – часцінка набыцця,
Чакалі мяне розныя прыгоды.
Ды ўспаміналі родных з небыцця.

За кожны дзень казаў падзякі словы,
За лёс, што дараваў мне шлях жыццёвы!


 


Рецензии