Гэта восенi мiраж

Восень. Верас у расе.
Сонца грэе верхаліны сосен.
Ліст жаўцее пакрысе,
Жухнуць травы на пакосе.
Абмалочаны стагі.
Бульба выбрана з барозноў.
Раздае цяпло даўгі,
Недалёка да марозаў.
Скрозь мяняецца пейзаж,
І матыў другі ў прыродзе...
Гэта восені міраж –
Час яе прыходзіць.


Рецензии