Минулае санэт
На жаль, кароткі чалавека век,
Гады ляцяць, як кадры кінаплёнкі.
Не супыніць стрымлівы часу бег,
З гісторыі не выкінуць старонкі.
Архіў шчымліва сцеражэ яна,
Абы каму не адчыняе дзверы.
Бо ёсць там і пачуццяў глыбіня,
Расстання боль і горыч недаверу.
Мінулае не знікне бы прывід.
Ці, як туман над возерам, ракою
І не схаваецца за краявід.
Нябачнай пішацца яно рукою,
Ствараецца не з мармуровых пліт,
А застаецца ўсё ж навек з табою.
*. *. *. 21.09.2025г.
Свидетельство о публикации №125092204210
А час, ён такі: з кожным годам жыцця цяжэй супыніць яго імклівы бег.
З павагай,
Ядвига Довнар 25.09.2025 22:41 Заявить о нарушении
Найлепшага ўсяго Вам!
Анатолий Уминский 26.09.2025 18:44 Заявить о нарушении