Смуга
Што коўдра, ахінуўшы ўсе сцяжынкі.
Ці правільна ты выбраў свой кірунак,
Няўстойлівыя ў душы спружынкі?..
Стаміўся, цягнеш камень у душы,
І слабасць адчуваеш у гэты дзень.
Святло ўнутры ў сабе не патушы,
Агні дабра падораць шмат надзей…
Туман не вечны, бо ён толькі сцэна,
Вучыся пачакаць і спыніць дух,
Імжа зноў знікне, з’явіцца патрэба
Схавацца ад нядаўніх тваіх скрух.
Спазнаць галоўнае рэальна без вачэй,
Адчуць дарогу, пад якой ёсць вера,
Ісці праз змрок настойлівых начэй,
Згубіўшы розум, моц і нават нервы.
І вось палёгка – бачыш ты прасвет,
Маленькі ён, нібы дзіцячая ўсмешка,
А водблеск для такіх, як мы, – Сусвет,
І ўжо ёсць думка, што не такі грэшны.
Гані смугу, няхай праходзіць стома,
Святло знайдзі ты з новым крокам,
Заўсёды перашкоды ёсць, вядома,
І лесвіца – каб ўзняцца да парога.
Смуга ўжо не ў палоне маіх думак,
Здымі хутчэй цяжкія кайданы,
Падорыць новы дзень нам паратунак,
Каб больш не адчуваць ні ў чым віны.
Свидетельство о публикации №125092100603