Брэсцкая крэпасць

Мне хочацца абняць зямлю рукамі
І кропельку пяшчоты падарыць...
Сціскае сэрца пазіраць на раны-
Яны цяпер амаль што не відны.

І колькі іх,тых ран і страшных месцаў,
Дзе з глыбіні зямлі ляцелі стогны...
Сягоння бачу прад сабою Брэст я:
Ён велічны,прыгожы,ды...
журботны.

Вось крэпасць Брэсцкая-
То боль і жах,
Што на тваім,зямля,адбіўся твары!
Тут назаўсёды засталіся ў вяках
Людскія думкі,залатыя мары...

Іду нячутна...Першанькі сняжок
Пасыпаў на зямлю нясмела...
-Пушысты,пачакай,дай мне зірнуць,
Каб,помнячы,душа балела.

Стаю...І ў бакі я пазіраю...
А губы шэпчуць ціхенька сабе:
-Я шчасця большага зямлі не пажадаю,
Як міру з белаю расою ў траве.


Рецензии