Пах саломы, хлеба...
Пах гаючы, нібы мёд.
Дамавіты пах, абжыты,
Казытлівы пах-палёт.
Пах цудоўны, чабаровы…
Шчодры пах даюць палі.
Пах выразны, невымоўны,
Пах ад роднае зямлі.
Бор смалісты з пахам хвоі,
Тонкі, мяккі пах грыбоў.
Пах ад цёплага надою,
Вечная мая любоў.
Пахі роднае старонкі,
Дамавіты торфу пах.
Пахнуць кветачкі-рамонкі,
Ранак вільгаццю прапах.
Колькі пахаў жыватворных!
Усеўладны пах ад руж…
Розных пахаў непаўторных…
Памяць сэрца не паруш…
Свидетельство о публикации №125092102118