Раскачагарыуся дзень вераснёвы...

***
Раскачагарыўся дзень вераснёвы:
Сонца свяціла і грэла палетак.
Рад прысадзіў я клубніц маіх новы:
Лепшых вусоў ад старых узяў, дзетак.

Хай жа прымаюцца дзеткі-клубніцы.
Сёння паліў іх, палью іх і заўтра
Чыстай вадою з глыбокай крыніцы,
Бо паліваць іх пакуль яшчэ варта.

Будзе Раство Багародзіцы – свята,
Свята ўраджаю і маці-зямелькі.
Рады падзеі такой мая хата
І залатыя бяроз камізэлькі.

20. 09. 2025 г.


Рецензии