Выйду вечарам на грэблю

ВЫЙДУ
ВЕЧАРАМ
НА ГРЭБЛЮ
леанід ПРАНЧАК

Жартоўная песенька

Ой, рабіны, ой, бярозы
Не шуміце нада мной.
Я не п’яны, не цвярозы,
Я сягоння сам не свой.

Выбраў дзеўку маладую,
Прыгажуню, што ў саку.
А яна ды ў ніякую,
Кажа, што пры мужыку.

Эх, кабеты вы, кабеты,
Знаю вашы я сакрэты.
Знаю вашы я сакрэты,
Хто каго і хто калі.
Эх, кабеты, вы кабеты,
Не патрэбны вам манеты,
Не патрэбны вам манеты,
А патрэбны вам рублі.

Ой, рабіны, ой, бярозы,
Сэрцу хочацца любіць.
Як надарацца марозы,
Што без дзеўкі мне рабіць?

Выйду вечарам на грэблю,
Зоркі свецяць мне ўваччу.
Значыць, як не ўлашчу Гэлю,
Дык і Дрыпы не хачу.

Эх, кабеты вы, кабеты,
Знаю вашы я сакрэты.
Знаю вашы я сакрэты,
Хто каго і хто калі.
Эх, кабеты, вы кабеты,
Не патрэбны вам манеты,
Не патрэбны вам манеты,
А патрэбны вам рублі.

Ой, рабіны, ой, бярозы.
Лісце падае на дол.
Я не лысы і не босы,
І не гол, нібы сакол.

Нібы бусел адзінокі.
Мне без пары, так сказаць,
Ногі разам, рукі ў бокі,
Ані таньчыць, ні скакаць!

Эх, кабеты вы, кабеты,
Знаю вашы я сакрэты.
Знаю вашы я сакрэты,
Хто каго і хто калі.
Эх, кабеты, вы кабеты,
Не патрэбны вам манеты,
Не патрэбны вам манеты,
А патрэбны вам рублі.


20.09.2023
20.09.2025


Рецензии