За акном дыхне халодны вецер...
За акном дыхне халодны вецер...
Неба зацягнулася імглой.
Крапне дожджык на асіны вецце...
Тапінамбур кветкай залатой
Прывітае восеньскае ранне.
І журба-лянота ахіне...
Толькі гэта – толькі назіранне
За халодным ветрам у акне.
20. 09. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125092002549