Першае слова
але чалавек пячорны да размоў быў пакуль не звыклы,
бо якія ж размовы там — дажыць бы яшчэ да світання,
шаблязубага тыгра забіць, сабе шкуру, жонцы — пацеркі з вострых іклаў.
З усіх словаў, паданняў і песень яно першым узнялася ў вечнасць,
захавалася ў кожнай усмешцы, у прапашчай слязе і над морам;
чалавек падрастаў, ваяваў, паміраў ці наогул губляў чалавечнасць,
заставалася толькі яно — і стварался моцнай апорай.
У дрымучым лесе, на ратным полі, у джунглях, гарах ці саванне,
фотаздымкам у кашальку, дыханнем ветра, на дзіцячым калене ранкай —
з усёй неабдымнай колькасці словаў першым было каханне;
яно першым уходзіць у нябыт, але й першым вяртаецца зранку.
Свидетельство о публикации №125092002547