С ла жыцця

Марыя ў трыванні на Крыжы.
Чуванне веры і натхненне мукі.
На думкі сэрца адкажы.
Я пацалую неба рукі.
Марыя, чысціня душы.
Марыя, светач веры.
І кветкамі любві ўзышлі
Радкі трывання на паперы.
Галгофа ціхая мая.
Галгофа існага натхнення.
Жыве ўва мне любоў Твая
У сіле чыстасці праменняў.
У пяшчоце існага жыцця
Раджаецца натхненне свята
У сэнсе веры адкрыцця
Узрастае колас непрадузята.
 * * *
Марыя – прыклад веры.
Марыя – святло любві.
Духоўнага веку эра.
Святая Мадонна, мяне палані.
Марыя – святло сумлення.
Марыя – надзеі жыццё.
Любоў і свету праменні.
Любоў і душы адкрыццё.
Марыя – трыванне мілосьці.
Марыя – неба агонь.
Я стану любові госцем.
Я зразумею святло дзе боль.
 * * *
Баранак Божы і Марыя Каралева.
Баранак божы і святло жыцця.
Трывае ў самоце цела.
Трывае лічбай Адкрыцця.
Баранак божы, свет стварэння.
Баранак Божы, свет любві.
Духоўнае любві праменні.
Любоў Вады, святло Крыві.
Баранак Божы, Крыж і вера.
Баранак Божы, ахвяра святла.
Духоўны уздых і Марыя Дзева
Ува мне абуджае згадку цяпла.

Скажы толькі слова – І святасць натхнення
Здароўе адновіць у беднай душы.
Любові жывой трываюць праменні.
Я прагну здароўе чуваць, не грашыць.

Божае слова – сіла жыцця.
Божае слова –натхненне любові.
Свет незямнога любві пачуцця.
Слова трыванне на роднай мове.

Тварэнне дабра – міссія сэрца.
Тварэнне любві – бы жыцця сенажаць.
Я прагну трываць і ў неба сагрэцца.
Я прагну любоў міласэрна узняць.

* * *
Сэнс жыцця ў Слове Божым.
Сэнс натхнення – вышыня.
Гэта шчырасць дзён прыгожых.
Гэта неба цішыня.
Сэнс любові – Крыжа даннасць.
Сэнс надзеі – свет цяпла.
Гэта веры дасканаласць.
Гэта свет, агонь святла.
Сэнс трывання – веліч веры.
Сэнс чування – Божы свет.
Я трываю боль патэрны.
Гэта існасці сусвет.


Рецензии