Патрэбныя словы
леанід ПРАНЧАК
Якія прыгожыя вочы твае,
У іх непрыкметна мой сум растае.
І расчыняецца свету акно,
Што хмеліць мяне, як старое віно.
Сасновыя сцены, цагляны камін,
Гарбата з духмяным настоем ажын,
Цяпло ад агню і святло ад вачэй,
Бялюткае дзіва адкрытых плячэй.
Я выйграваў і прайграваў,
Прайшоў праз вернасць і напасці,
Кахаў цябе і не кахаў,
Маё нязведанае шчасце.
Гадоў пражытых небыццё.
З табой забыў я тлум і стому,
Бо ты – мой лёс, маё жыццё,
Бо ты – мая любоў да скону.
Патрэбныя словы я знаў, ды забыў.
Пытаю ў сябе: як дагэтуль я жыў
Без гэтых імгненняў чароўных, як сон,
Без гэтых вачэй васільковых, як лён?
Сукенкі шаўковай прываблівы ўзор,
Гітары пяшчотнай начны перабор,
Цяпло ад агню і святло ад вачэй,
Бялюткае дзіва адкрытых плячэй.
Я выйграваў і прайграваў,
Прайшоў праз вернасць і напасці,
Кахаў цябе і не кахаў,
Маё нязведанае шчасце.
Гадоў пражытых небыццё.
З табой забыў я тлум і стому,
Бо ты – мой лёс, маё жыццё,
Бо ты – мая любоў да скону.
11.01.2023
19.09.2025
(Новая рэдакцыя)
Свидетельство о публикации №125091902535