Сябра
І так павольна дыхаць ноччу,
Пяшчота ў сэрцы, дабрыня
Завуць мяне наперад крочыць.
Няма ні злосці, ні журбы,
Вятрыска чутна ледзь шапоча,
Напэўна, Бог мае мальбы
Пачуў аднойчы - відавочна,
Паслаў палёгку мне і боль
Забраў, адчуўшы небяспеку,
Я зразумеў жыцця ў чым соль
З тым самым Божым чалавекам.
Ідзе са мной ён па жыцці,
Не стогне і не папракае,
Адзіны шлях нам даў прайсці
Ўсявышні - не разбіць грааля.
На ўсё жыццё і ў цяжкі дзень
Сяброўства - лепшая надзея,
Што грэе сэрца, бы прамень,
І ахінае ад завеі...
Свидетельство о публикации №125091902470