Хаткi, хаткi, хаткi, хаткi...
Хаткі, хаткі, хаткі, хаткі...
Сцяг дзяржаўны ля хаціны...
Лазня, возера і градкі,
Загародка для скаціны...
Ля дарог – брусніцы ў вёдрах,
Паўз дарогу – лес імшысты,
І бярвён смалістых водар,
І асенні дзень празрысты...
І, здаецца, так далёка
Ад сталіцы гэта ціша
Беларусі сінявокай,
Што сама мне вершы піша...
А з Бягомля шлях на Лепель
Праз Бярэзінскую пушчу.
Ў цішы думаецца лепей,
Забываеш тлуму гушчу.
На паўночны ўсход дарога
Ў край азёр і воднай сіні...
Акрамя балот і Бога,
Журавіны, журавіны...
Хаткі, хаткі, хаткі, хаткі...
Беларускіх назваў словы...
Нашы свойскія парадкі,
Як крыніца роднай мовы.
18. 09. 2025 г., з падарожжа ў Лепель.
Свидетельство о публикации №125091804506