Халады

Халады, халады, халады,
Халады на двары і на сэрцы,
Абдымі, абдымі, абдымі,
Ў пяшчоце тваёй дай сагрэцца.
Распалі,  распалі, распалі,
Зоркай яснай каханне ў высі,
Паглядзі, паглядзі, паглядзі,
Як жа светла дваім, падзівіся.
І няхай сняцца добрыя сны,
Дзе няма халадоў напрадвесні,
Дзе аб шчасці пяюць салаўі,
Ім душа адгукаецца песняй.
Пазаві, пазаві, пазаві,
Цёплай  ласкай залі адзіноту,
Паглядзі, паглядзі, паглядзі,
Ўсміхаецца сонца з высотаў!
Удваіх, удваіх, удваіх,
Дай пацешыцца добрай часінай,
Захавай,захавай, захавай
Шчыры момант любві ва ўспамінах.
Падары, падары, падары,
О мой дзень, шчасце цэламу свету,
Раскажы, раскажы, раскажы,
Добрай волі ты людзям пра гэта. 
 Апалі, апалі, апалі,
Ласкай позірка,  нашу дрымоту.
Паляцім, паляцім , паляцім
Мы з табою да новых высотаў!
© Copyright: # Ганна Якубоўская
04.04.2025


Рецензии