Я да лесу прыйду

Я да лесу прыйду, як да сябра.
І гамонку паслухаю дрэўцаў.
У верхавінах –аблок дырыжаблі,
Ветла дзяцер-штукар адзавецца.
І вячыстыя сосны прывецяць,
Памахаюць кашлатай галінкай,
І затоіцца ў кусціках вецер,
Прычасаўшы ядлоўцу  чупрынку.
Між імхоў, дзе ялінкі гуляюць,
Цешыць вока дыван дзеразовы,
На пагорках ускрай загараюць
Купкі кветак у агнях верасовых.
І ў дзіўным сугуччы прыроды,
Мудрасць неба і святасць зямлі,
І адценне шчымлівай самоты,
Што юнацтва гадкі праплылі.
© Copyright:  Ганна Якубоўская


Рецензии