Беларусь мая
Промень чыстага ў небе святла.
Беларусь - як матулина ласка,
Што ў жыццё я з сабою ўзяла.
Так люблю я гучанні лясныя,
Спевы птушак і водбліскі рэк,
Каля хаты туманы густыя -
Як любы на Зямлі чалавек.
На чужыне калі апынуся,
Нават, толькі на некалькі дзён -
Я дадому адразу вярнуся,
Дзе растуць васілёчкі і лён.
Беларусь - гэта чыстае неба,
Кветкі ў полі і шэпты дуброў.
Пах дамашняга смачнага хлеба,
Час салодкіх і казачных сноў.
Свидетельство о публикации №125091802114