Каб збярэч сваё здаро е

Каб збярэч сваё здароўе
Трэба ўмець не сумаваць,
Нават дрэннае надвор'е
Не павінна турбаваць.

Урачы даўно казалі:
- Здаравеем пры хадзьбе .
Раз па сонцу не гулялі, -
Пагуляйце па вадзе.

Не давай сябе ў ахвяру,,
Дакажы - спорт у крыві;,
Хай усё закрылі хмары,
Неяк бегаць? Дык плыві!

Што галоўнае?  На неба
Не сварыцца ў галаве.
Зможам усё, а калі трэба
То і помнік паплыве.

Сыпле град ці навальніца
Грымаціць пад ветру свіст
Ні аб чым не клапаціцца
Наш сапраўды аптыміст.
.
Бо даўно ўжо разумее:
- Меней трэба сумаваць
Пакатайся на арэлях
І з ахвотай - працаваць.


Рецензии