Беларусь у сэрцы
У туманах, у росах ранніх,
У шаптаннях хваль над Нёманам спакон,
У палях з пшанічным золкам,
У чаромхавых аблоках,
У святле, што кліча сэрца — бы закон.
У Нясвіжы, у цішы парка,
Дзе павеў ляціць праз аркі,
Дзе касцёл гучыць у ранішняй імгле,
Я з бабуляй сцежкі знала,
Туі ветачкі збірала,
I Радзівілаў замак мкнуўся да мяне.
А цяпер у шумным Мінску,
Дзе агні — як зоры ўблізку,
Дзе трамвай ляціць, нібы страла ўначы,
У кожным кроку — скрыжаванні,
У хваляванні, у чаканні,
У бясконцым пошуку душы.
У магутным Белавежы,
Дзе шумяць дубы бязмежна,
Дзе зубры стаяць, як сведкі вечных дзён,
Там карэнне — у святыні,
У легендзе, у каліне,
Дзе спрадвек гучыць крыніцы запаветны звон.
На Купалле — полым жаркi,
Песні звонкія, каханкi,
Кветку-папараць шукае смелы люд.
І ў агні, і ў чыстай росе
Ёсць праўдзівы шлях у галоссе,
Шлях, які нас кліча да вытокаў тут.
Ты ў маўчанні і ў малітве,
У нястомнай нашай бітве,
Ты ў дыханні ветру, у пошумным палях.
Беларусь — мая апора,
Мой пачатак і прастора,
Ты — дух продкаў, што гучыць у нас штодня.
Свидетельство о публикации №125091701841