Крыж - святло зба лення
Навучыўся паслухмянасці,
О святло збаўлення!
Ты агонь духмянасці,
Ты любові зерне.
Чыстасць праз малітву,
Слёзы дум аб смерці.
Жоўтая Аліва.
Як мне Крыж пранесці?
О пакора сэрца!
О агонь цярпенняў!
Раю ў небе месца,
Між любві праменняў.
Святасць – дасканаласць.
Паслухмянасць духу.
О любві трываласць
Вырві з думак скруху.
* * *
Збаў у сваёй ласкавасці.
Ты маё прыстанішча.
Радасць дасканаласці.
Маё сэрца раніш Ты.
Справядлівасць Крыжа,
Захілёна вуха.
Бог – Ты неба стрыжань,
Свет Святога Духа.
Каменю цвярдыня
Ты ратунак сэрца.
Стань маёй святыняй,
Міласэрдзя месца.
Ты кіруеш мною,
Ты вядзеш праз цемру.
Стаў сумневаў болем
У духоўных цернях.
Вырві думку з клеткі.
Ты мая цвярдыня
І зімой, і ўлетку
Дух любові – сіла.
Адкупіў мяне Ты,
Пане Божа верны
Светам Запавету
Белай чыстай перлы.
Спадзяюся сэрцам
На Цябе, о Пане.
Ты мой Бог. Сагрэцца
“Моя душа прагне”.(паланізм)
Дні маі ў рэнках
Вораг дзе й ганіцель.
Сарамлівасць зрэнкаў.
Езус Адкупіцель.
Дабрыня вялікая.
Захаваў мяне Ты.
Стань любові лікам,
Стань душы Сусветам.
Ты падрыхтаваў мне
Спадзяванне неба.
Я Твой Сын ў маленні.
Дай Камуньі Хлеба.
* * *
Аллелюя! Шчаслівая Марыя.
Ты без смерці спазнала святло.
Ты пад крыжам свет любові адкрыла
Слова векавечнае мукаю жыло.
Аллелюя Пану. Аллелюя вечна.
Прагнеш у сэрца ранах збавіць чалавецтва.
***
Каля Крыжа стала Яго Маці.
Каля Крыжа стала цішыня.
Марыя Магдалена і ты, браце.
Клеопава Марыя… зорак вышыня.
Ах брат, цябе люблю я.
Жанчына, сын твой будзе ён.
Над крыжам сонца ўсталюе
Матулі рук жывы палон.
Вось Маці Твая, Вось вера сэрца
І з гэтага часу вучань узяў яе да сябе.
Галгофы скруха – раю месца
Ў знітаванні лёсаў барацьбе.
Свидетельство о публикации №125091607505