Мова

Мова цудоўная наша,
дзякуй за кожнае слова:
дужы, прасякнуты, шчасны,
рунь, асалода, выснова,
дбаць, акалічнасць, турбота,
крыж, выцінанка, каханне,
дотык, загана, пяшчота,
парастак, замілаванне,
квецень, карцець, летуценны,
ружа, півоня, адрына,
неверагодна, сумленны,
злучнасць, суполка, сябрына,
густ, заляцацца, агучыць,
вопратка, цэгла, дабранач,
варты, вячэра, бліскучы,
чулы, бурштынавы, ранак,
покуць, абрыс, адмысловы,
веды, імкнуцца, не енчыць...
Перад гаючаю мовай -
укленчыць*
*стаць на калені


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →