Вам, вядома, не да быту...
Цудоўнаму паэту, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі
Міхасю Захаравічу Башлакову
і чароўнаму мастаку, былому старшыні Беларускага саюза
мастакоў
Міколу Ўладзіміравічу Бушчыку
Вам, вядома, не да быту,
Вам – імпрэза, ці пленэр,
Больш у творчасці блакіту
І калісьці, і цяпер.
Вы ў чыноўніках сядзелі,
Дупы ў кабінетах грэлі.
Вам на быт наш напляваць,
Неба ўмееце пісаць.
Прадасце вы тое неба.
Можа, й купіцца народ.
Дык і быту вам не трэба,
Не патрэбен агарод.
Сто разоў адно і тое
Жыва піша талент ваш:
Ці то лісце залатое,
Ці то сіняе – пейзаж.
Вам пара даваць народных,
Каб бліжэй быць да людзей –
Да звычайных, не даходных
І далёкіх ад ідэй.
Не да быту вам, вядома.
Нарадзіліся – тварыць.
А ад быту толькі стома.
Можна й творчасцю пражыць.
16. 09. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125091605320