Недзе у Лепельскiм краi Ульянка цячэ...
Недзе ў Лепельскім краі Ульянка цячэ,
Узнімае ваду і віхурыць.
Я таксама віхуру у песні яшчэ,
Хоць жыццё свае бровы і хмурыць.
Узнімае ваду у віру на калу
Недзе ў Лепельскім краі Ульянка.
Я таксама радком прабіваю імглу,
Нібы золатам – восень-цыганка.
На масток на падвесны ўзыду, прыпаду
Да бурлівай вадзічкі Ульянкі,
Наталю сваю смагу і не прападу,
Як апалае ззянне цыганкі.
15. 09. 2025 г.
Ульянка (Ула) – рака ў Лепельскім, Чашніцкім і Бешанковіцкім раёнах, левы прыток Заходняй Дзвіны; у віру на калу – далёка (у чёрта на куличках); “На масток на падвесны…” – падвесны мост на рацэ Ульянка на тэрыторыі Горскага сельсавета Лепельскага раёна. – Заўвагі аўтара.
Свидетельство о публикации №125091501978