Мэта майго снавання любо

Мэта майго існавання – любоў.
Мэта маёй адзінокай скрухі…
Згадка надзеі саткана са слоў.
Гэта трывання бязмерныя рухі.
Мэта маёй адзіноты – давер.
Мэта чуванняў і неба пустэчы.
Хіжы любові самотны памер.
Час не бракуе. Час існасцю лечыць.
Выбаві сэрца з кляціны труны.
Выбаві думку з самоты й адчаю.
Гэта трыванне слаты і маны.
Гэта агонь таямніцы звычайнай.
Мэта малітвы - дыханне душы.
Мэта Прычасця – натхненне і вера.
Быць маёй верай прашу паспяшы.
Будзь маёй Паннай, жыцця Каралева. Ксендз Арый


Рецензии