Парк
Смутак існасці вышынь.
Гэта шчырых лётаў высі.
Гэта згадкі сноў-шыпшын.
Ціхі парк. Зноў плача сумам
Маіх думак агняцвет.
Гэта боль пяшчоты рунаў.
Гэта чысціні сакрэт.
Парк гарыць. Аб’ят ён верай
І фантаны шчыра б’юць.
Стань маёй любві намерам.
Свет маўчыць. Слата і муць.
Парк – Трыванне сумных згадак.
Парк – зацмення ціхі свет.
Белай вышыні фасады.
Светлы дум жывы сусвет.
Лісце. Лісце. Шукам Цебе.
Лісце. Лісце. Цішыня.
На самотнай крохкай глебе
Я стаю. Бог боль прыняў.
Свидетельство о публикации №125091405699