Ой, самотна плача зязюля
Ой, самотна рыдае пустэча.
Ці ж цябе, Каханы, люблю я?
Ці ж трыванне сэрца мне лечыць?
Ой, самотна пранізліва горка
Набрынялае смутку нядоля
Адкрывае самотнае вока.
Гэта думак пужлівае воля.
Ой, чувае ў галечы правінай
Смутку цэлага вешняе ранне
Гэта ціхай любві палавіна.
Гэта светлага сну навяртанне.
Ой, самотна плача дзяўчына
Тут ля возера мройнага зранку.
Гэта гожай малітвы прычына.
Я малюся Іісусу ад малку.
Свидетельство о публикации №125091405662