Свечка. Самотны ранак
Крыж – адэкватнасць сусвету.
Ты стан ганебнае макаў
Смутку, Любві, Запавету.
Смутак. Самота і ганьба.
Смутак. Адчай ціхіх думак.
Станьма жывымі. Станьма.
Гэта адчай белы смутку.
Свечка згарае да долу.
Свечка трывае галечу.
Гэта ахвяра стогну.
Гэта натхненне скрозь сечу.
Сонца святла і трывання.
Крыж сарамлівых крылаў.
Гэта маленне прызнання.
Гэта любові сілы.
Свечка. Агонь светлай думкі.
Свечка. Трыванне і шчырасць.
Белыя сумныя рукі.
Гэта прагненне і чыстасць.
Свидетельство о публикации №125091405651