Вёска
Пустыя з жАлем бачу там двары,
Усё бОльш крыжоў знаёмых на пагосце,
Усё менш у школу крочыць дзетвары.
Мой родны край, чаго ж тут не хапае?
Ёсць для жыццЯ, здаецца, усё - жыві,
І смутак сэрца кожны раз кранае -
У венах вёскі не стаЕ крыві...
Ёсць нА душы такі асАдак горкі
І ён мацнейшы з кожным новым днём,
Калі гляжу на гэтыя падворкі,
Што зараслі тут зеллем і быллём.
А як раней вось тут, на скрыжаванні,
ПравОдзіла дзе моладзь вечары,
Былі гаворкі, спрэчкі і спатканні,
Як шмат гадоў мінула з той пары!
Іду па вуліцы і ўспамінаю,
Хто дзе тут жыў, калі я быў малы,
Якія сцежкі басанож тапталі
З сябрамі разам, зналі ўсе вуглы.
Мне кожны куст тут быў раней знаёмы,
Вітаўся кожны тут са мной жыхАр,
Не адпачыць цяпер ад горкай стомы
І не прагнаць ад сэрца цяжкіх хмар.
Няма ўжо даволі многа лЮду,
Маіх суседзяў, родных і сяброў;
Але ў нашу вёску, колькі жыць я буду
Знайду магчымасць, каб прыехаць зноў.
Я шмат гадоў ад вёскі адарваны,
Ці варта мне жалець пра тыя дні?
Няхай другі шлях мною быў выбраАны,
Мае тут засталіся карані.
Хоць з той пары прайшлі дзесяцігоддзі
І стАлы маю я ўжо ўзрост,
Заўжды я буду марыць аб прыродзе,
Што ў тых мясцінах, дзе ў дзяцінстве рос.
Як і раней імкнуцца ў рост палеткі,
У рэчцы рыба ёсць, як і тады,
І ля дарогі вербы нібы сведкі
Мінулых дзён стаяць цераз гады.
А, можа, штосьці я не разумею,
Згушчаю фарбы, пэўна, іншы раз?
Жыць будзе вёска, як янА ўмее,
Каб толькі мірным быў заўжды наш час.
12.09.25
Свидетельство о публикации №125091403696