Шапацiць знянацку дожджык...
Шапаціць знянацку дожджык
Рэдкі, дробны, ледзь жывы...
Тата ў лес ідзе, нябожчык,
Па расе сухой травы...
Я крычу яму: "Пастой-ка!
Не спяшайся! Я з табой!"
"Ты збіраешся як сойка..." –
Мне адкажа тата мой...
І вось разам мы ўжо крочым
Па расе сухой травы...
І глядзіць мне тата ў вочы,
Нібы й зараз ён... жывы...
Шапаціць знянацку дожджык...
Прачынаюся, маўчу...
Тата ў лес ідзе, нябожчык,
А я ўслед яму... крычу...
14. 09. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125091402200