Лета, бывай
Не вернеш, не кінеш, не схлусіш.
На цыферблаце лічбы
Назад адысці не прымусіш.
Хоць адпускаць не лёгка,
А трохі і сумнавата,
Хай адлятае лета
Ўслед за хмарай калматай.
Каб жа пазбегнуць спрэчкі,
Ды каб не было нялоўка:
-Лета, бывай! Вітаю,
Восень, мая сяброўка!
Свидетельство о публикации №125091306019