Восень. Прагну с лы
Адчування Тваёй мілосьці.
Дзе міласэрнасці крылы.
Дзе воблік жывой маладосці.
Восень. Прагу чування.
Восень. Золата лісця.
Гэта наміткі кахання.
Гэта з здранцвення выйсце.
Восень. Сасмяглае ранне.
Восень. Чуванне . Пустэча.
Гэта малітва ў трыванні,
Яна шлях ў любові вылечыць.
Восень. Я прагну палёту
У хіжых зманах аблокаў.
Гэта чуллівыя соты.
Гэта натхненне вытоку.
Радзімы светлыя згадкі.
Радзімы белыя весны.
Восень – шлях неба парады.
Восень – адкрыла нябёсы.
Свидетельство о публикации №125091305461