Гады ляцяць
Імчацца ў марах, што святло надыдзе.
Прыходзіць час, калі ім крылы
Звязаць так хочацца, хоця б на тыдзень.
Вярнуць, прайсці павольна сцежкай,
Прабег якую так імкліва ў спешцы.
Прысядзе незнарок усмешкай
Часоў далёкіх успамін, пацешыць.
Так важна не згубіць цікавасць
Шукаць нястомна папараці кветку.
Нябёсам падміргнуць яскрава,
Без сораму, душа заўжды падлетак.
На ўсе пытанні немагчыма
Знайсці адказ за доўгі шлях жыццёвы.
Узрост таму нам не прычына
Мінулым жыць, душы надзець аковы.
Жыццё шматграннае, як бачым,
Не дакрануцца да ўсяго ў юнацтве.
Ва ўзросце вопыт робіць зрачым,
Часы з гадамі лёс дае на шчасце.
Свидетельство о публикации №125091302521