НОЧ

НОЧ
леанід ПРАНЧАК

Цемра рэдкім чарнілам
Расцякае паволі
Над ашыйкам панылым
Па завораным полі.

Ноч прыходзіць раптоўна,
Кот мурлыкае сонна.
І шкада невымоўна
Адгарэлае сонца.

Маладая атава
Адбуяла і звяла,
Бы раптоўная слава,
Што няславаю стала.

Анямелае ўзлессе,
Дзе туман шараваты,
Серабрыстай завесай
Соснаў хутае шаты.

І хаваецца месяц
Да суседа ў адрыну.
Зоркі воблакі месяць,
Нібы белую гліну.

13.09.2023
13.09.2025


Рецензии