Маленне
Агонь Святога Духа.
Гэта трыванне, дзе Лот
Вызваліў сэрца. Там скруха.
Агонь. Міласэрны прызыў.
Агонь. Светач чування.
Мяне завуць Божы Сын.
Гэта маленне ў кананні.
Надзея – любві чысціня.
Надзея. Трыванне вечнасці.
Я толькі крыж прыняў
У агні святой чалавечнасці.
Сонца і свет Тваіх слоў.
Зоры Быцця. Сугучча.
Гэта надзея скрозь сон,
Гэта прагненне, што мучыць.
Надзея – сувязь святла
З мерклым паданнем веры.
Ты ўва мне, Мама, жыла.
Ты душы Каралева.
Марыя, згадка жыцця.
Марыя, безліч мілосьці.
Я Тваё, Мама, Дзіця.
Я ў свеце шукаю кагосьці.
Светлая тайна нябёс.
Светлая думка ружанца.
Гэта натхнення лёс.
Гэта Ты. Гэта веры шанец.
Сум адзіноты і час.
Сум сарамлівасці вёснаў.
Куды Ты пайшоў? Дзе Ты згас –
Агонь майго шляху нябёсаў.
Марыя – чуванне жыцця.
Марыя – трыванне праменняў.
Гэта Агонь Адкрыцця.
Гэта любові струменні.
Плача бурштынавы мёд.
Плача ў адчаі сумленне.
Чый гэта лёс, дзе я лёд,
Там дзе каханне – зацменне.
Плача агонь сінявы.
Плача самотная думка.
Дзе Вы ? Дзе Вы? Дзе Вы?
Дайце мне ў велічы руку.
Пану належыць зямля,
Сусвет і тайны прагненняў.
Гэта глеба, дзе я
Стала любові праменнем.
Ціхай крыніцай гарыць
Думак святая слодыч.
Мне гэтак грэшна баліць
Смутку патайны горыч.
Дзённік трывання й любві.
Дзённік чування і веры.
Гэта спатканне Крыві
З воблікам чыстае Дзевы.
Свидетельство о публикации №125091204923