Вы пабачце
Быццам цудам пафарбаваныя.
Я гадзіну стаяў заварожаны,
Думкі ў неба былі адданыя.
Там, уверсе, сонца праменнямі ,
Па аблокам ладзіць гульню.
Увечар кажа, да пабачэння нам,
Фарбы лье, быццам бы ў раю.
Сярод шуму вялікага горада,
Сярод гэтай усёй мітусьні.
У вышыню адляталі споведам
Словы... Зніклі ў цішыні.
Праляцела імгненнем гадзіна,
Быццам гэта была ў сне.
Акрылены чароўнай карцінай,
Гэты цуд я адчуў на сабе.
Вы спыніцеся на хвіліначку,
Позірк свой падыміце вышэй.
Там, у небе, ружоваю нітачкай,
Прыгажосць ткуць для вашых вачэй.
Свидетельство о публикации №125091004105