Коцiць верасень

Коціць верасень па аколіцы,
Смела папусціўшы свайго каня.
Зноўку з намі ён знаёміцца,
У кішэні манеты яго звіняць...

Хутка будзе багата рассыпаць,
Пазалоту на клён з ракітаю.
І ўранку холадам абдымаць,
Рыхтаваць качанят да выраю...

Кожны дзень крадзе гэты хуліган,
У святла крадзе па хвіліначцы.
Да наступнага лета сарафан,
Пахавалі ўсе дзяўчыначкі.

Карацей дзянькі, ночкі доўжацца,
І аблокі над стрэхамі ўсё ніжэй.
Гэта верасень звонка коціцца,
Паганяе каня свайго хутчэй.


Рецензии