У жыццi заусёды многа быту...
Міхасю Башлакову
"Асадзі назад!"
Якуб Колас
У жыцці заўсёды многа быту,
Бо з яго складаецца жыццё
І сялян, і простага пііта,
І асін, што рвуцца на шмаццё
Цёплым ветрам восеньскай пагоды.
Ты ж вітай сабе ў сваіх аблоках,
Твае рукі створаны – пісаць!
Ты – паплечнік Пушкіна і Блока.
Дык не бульбу ж генію капаць?
Цёплы вецер восеньскай пагоды
Рве лісты асінак на шмаццё.
Ты пішы, пішы з такой нагоды
Пра сваё нябеснае жыццё!
10. 09. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125091002568