Восень залатая...

Восень залатая зноў прыгажосцю дыхае,
Лісце кружыць у танцы шалёным.
Сэрца маё да цябе парывае,
Як птушка ў вырай, у небе бяздонным.

А ў вачах маіх зоркі гараць –
Шчасця імгненні, нібыта бурштын, я збіраю.
Кожны ўздых твой гатова пачуць я,
Кожны верш твой усплывае.

Маўкліва іду я па тым дыване, што восень расклала, –
Бо ў думках маіх толькі ты, і таму
Я гэтак яшчэ не кахала.

Хай вецер халодны ў твар мне казыча,
Хай дождж за акном барабаніць.
Ніколі, ведай, кахання не знішчыць,
Не сцерці нічым гэтую памяць!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →