Такое простае шчасце

Глядзіш у вакно гадзінамі,
Спрабуеш збіраць па частках,
Шукаеш яго за ўспамінамі,
Такое простае шчасце...

Вось бачыш хуткія пробліскі —
Баішся, што зноўку іх страціш.
Але вер: яшчэ новае знойдзецца,
Гэтае простае шчасце!


Рецензии