Асеннi гон
Бяроза золатам ад шчодрасці трымціць.
Праменне соннае праз хмары грае.
Па водар пахкі пчолка радасна ляціць.
Алень высакародна нясе рогі,
Ды прабіраецца праз лап хваістых гмах.
Трубіць, раве, ледзь збочыўшы з дарогі,
Бо адчувае годнай самкі вабны пах.
І свет жывёльны ў чароўным харастве
Зацята песню восені спявае.
Але адыдзе гон... І ў вераснёўскім сне
Кастрычнік да парога завітае.
Паўночны вецер спакушае час.
Дажджамі завільгоцяцца сцяжынкі.
А рой пчаліны беражэ мядку запас --
У лістападзе прыляцяць сняжынкі .
07.09.2025
Свидетельство о публикации №125090704536