Над маёй Радзiмай

Над маёй Радзімай бусел ляціць,
Пад крылом яго мне так спакойна.
І навокал мяне песня леса гучыць,
Адчуваю сябе  так вольна.

Ты нясі, родны птах, па над зямлёй,
Нашы думкі, каб усё збылося.
Каб у хатцы ўтульнай тваёй, маёй,
Нам заўсёды цяпло жылося.

Без турбот хай гадуецца бусляня,
У гняздзе тваім, над страхою.
Будзем верыць, што нашых немаулят,
Ты ў сукенцы прынёс з сабою.

Адлятаючы восенню ў дальні край,
Не блудзі, вараціся ў весну.
Гучным клёкатам музыку зайграй,
Гэта лепшая для нас песня.


Рецензии